Спецрэйс з Пекіна ў Мінск арганізавала беларускае амбасада ў КНР. Борт даставіў у Беларусь больш за 100 тысяч экспрэс-тэстаў на каранавірус, рэспіратары, медыцынскія маскі, пульсоксіметры (прылады, які вымяраюць узровень ксілароду ў крыві), медыцынскія ахоўныя касцюмы, ахоўныя акуляры, інфрачырвоныя тэрмометры, аднаразовыя медыцынскія пальчаткі, пішагазета Звязда.
Дапамогу аказалі ў тым ліку правінцыі і гарады, якія ўсталявалі пабрацімскія адносіны з рэгіёнамі Беларусі: Ганьсу, Хубэй, Хэнань, Хунань, Гуандун, Шаньдун, Цзянсу, гарады Чунцын, Цяньцзінь, Шанхай. Самалёт даставіў у Мінск больш за 30 тонаў медыцынсага абсталявання.
Як паведаміў 16 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, многія кітайскія кампаніі, якія пастаянна працуюць у Беларусі, актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах бязвыплатнага прадастаўлення медыцынскіх вырабаў беларускаму боку. Па стане на 15 красавіка, агульная сума медыцынскай гуманітарнай дапамогі, аказанай кампаніямі КНР, склала каля $1,64 млн.
эж